Дакумэнт заклікае да неадкладнага й безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі й адхіляе вынікі нядаўніх фальсіфікаваных выбараў, - паведамляецца на сайце кангрэсмэна Рэспубліканскай партыі Крыса Сміта.
Сміт зьяўляецца аўтарам актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 і 2006 гадоў, а таксама новага законапраекту «Акт аб дэмакратыі й правах чалавека ў Беларусі - 2011».
Згодна з дакумэнтам, Адміністрацыя ЗША павінна сачыць за продажам урадам Беларусі зброі за мяжу, даваць справаздачы перад Кангрэсам аб цэнзуры й кантролі над інтэрнэтам, аб асабістых актывах і маёмасьці Лукашэнкі і іншых высокапастаўленых беларускіх кіраўнікоў.
Кангрэсмэны выступілі супраць таго, каб урад альбо Агенцтва гандлю й развіцьця ЗША аказвалі якую-небудзь фінансавую падтрымку беларускаму ўраду.
У дакуменце гаворыцца, што ЗША павінны надалей падтрымліваць СМІ, якія вяшчаюць на Беларусь звонку.
„Акт аб дэмакратыі й правах чалавека ў Беларусі – 2011” павінен быць зацверджаны таксама Сэнатам і прэзыдэнтам ЗША.
naviny.by/яс