• Больш за 1700 чалавек было затрымана падчас усіх “маўклівых акцыяў”
  • 07.07.2011

Усяго за час правядзеньня «маўклівых рэвалюцый», арганізаваных «Рэвалюцыяй праз сацыяльныя сеткі», што адбываліся ў Беларусі 15, 22 і 29 чэрвеня, а таксама 3 і 6 ліпеня было затрымана каля 1730 чалавек. З іх у Менску — 980.

Большая частка іх была пакарана арыштамі й штрафамі. Многія адпускаліся пасьля здачы адбіткаў пальцаў і папярэджаньняў.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, толькі ўчора па ўсёй Беларусі было затрымана каля 400 чалавек.

Дадзеныя не канчатковыя, паколькі сабраць поўную інфармацыю праваабаронцы магчымасьці ня маюць праз закрытасьць судоў і адсутнасьць сьпісаў. Афіцыйнай інфармацыі пра колькасьць затрыманых няма.

nn.by/яс