• Курсантам акадэміі МУС загадалі выдаліць свае профілі з сацыяльных сетак
  • 08.07.2011

Курсантам акадэміі МУС загадалі тэрмінова выдаліць свае профілі з сацыяльных сетак
Пра гэта “Народнай Волі” паведаміў адзін з курсантаў акадэміі. Ён распавёў, што адміністрацыя паабяцала правесьці праверку. Тых, хто ня выканаў распараджэньня кіраўніцтва ВНУ, адлічаць з вучобы.

Курсант распавёў, што амаль усе яго аднагрупнікі маюць свае профілі ў facebook, «Вконтакте» і ў “Одноклассники” й прызвычаіліся абменьвацца рознай інфармацыяй, музычнымі файламі й заводзіць новых сяброў у віртуальным сьвеце. Яны абмяркоўваюць загад адміністрацыі паміж сабой і шукаюць спосабы застацца ў сеціве.


кр