• Лукашэнка гатовы адправіць палітвязьняў на Захад
  • 07.07.2011

Аляксандар Лукашэнка заяўляе, што гатовы хоць заўтра адправіць на Захад ўсіх, каго там лічаць палітвязьнямі. Паводле слоў кіраўніка Беларусі, усіх, за каго так рупяцца, ён заўтра гатовы пасадзіць у вагон, а калі хутчэй – і самалёт выдзяліць, і перакінуць іх туды.

Пры гэтым Лукашэнка адмаўляецца ад прапановы Польшчы адпусьціць палітвязьняў у абмен на кансультацыі па выхадзе эканомікі з крызысу. Акрамя таго, на думку кіраўніка Беларусі, у яго краіне наогул няма такога паняцьця, як палітвязьні.


кр