• Пратэстоўцаў у Брузгах прымушаюць аплаціць «паслугі» спэцназа
  • 08.07.2011

Ад людзей, якія перакрылі беларуска-польскі памежны пераход «Брузгі» на знак нязгоды з увядзеньнем абмежаваньняў на вываз паліва зь Беларусі, патрабуюць аплаціць паслугі спэцназа, які разганяў і затрымліваў пратэстоўцаў, а таксама кампэнсаваць страты прастою самой мытні.

Асуджаным удзельнікам стыхійнай акцыі супрацоўнікі міліцыі накіравалі спэцыяльныя аплатныя патрабаваньні, а ў выпадку іх невыкананьня абяцаюць спагнаць грошы ў судовым парадку.

У ходзе стыхійнай акцыі 11 чэрвеня на беларуска-польскім памежным пераходзе «Брузгі» міліцыяй было затрымана 35 чалавек, якія па рашэньні суду былі прысуджаныя да адміністрацыйных штрафаў. Аплочваць паслугі спэцназаўцаў аўтааматары пакуль не сьпяшаюцца й заяўляюць, што зьбіраюцца зьвярнуцца ў абласны суд.

кр/charter97