• На "Славянскі базар" пачалі зьязджацца зоркі
  • 08.07.2011

Афіцыйнае адкрыцьцё ХХ Міжнароднага фэстывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца сёньня вечарам. Але канцэрты зорак у межах фэстывалю ўжо пачаліся.

Напярэдадні ў Летнім амфітэатры Віцебска выступала Надзея Кадышава й ансамбаль "Залатое кальцо".

Адбылося таксама выступленьне "Хору Турэцкага" з удзелам арт-гурту "Сапрана 10". Публіка пачула арыі з клясічных опэрных твораў, савецкія шлягеры, габрэйскія песьні й некалькі рок-балядаў.

kp/БелаПАН