• Крэдыты на жыльлё будуць, але з самім жыльлём могуць быць праблемы
  • 11.07.2011

У другім паўгодзьдзі бягучага году ў Беларусі адновіцца крэдытаваньне будаўніцтва жыльля з дзяржпадтрымкай. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас падчас сустрэчы ў працоўным калектывам “МАЗа”.

Паводле Румаса, Беларусбанк адновіць крэдытаваньне па гарадах, Белаграпрамбанк – па сельскай мясцовасьці. Але ў той жа час віцэ-прэм’ер дадаў, што будаўніцтва сацыяльнага жыльля будзе значна абмежаванае.

Скарачэньне будаўніцтва будзе, найперш, датычыць раённых цэнтраў. Па словах Румаса, у шэрагу рэгіёнаў жыльлёвая праблема была вырашаная. Асаблівая ўвага будзе зьвернутая на будаўніцтва ў гарадах-спадарожніках Менска.

“Аб’ём будаўніцтва жыльля будзе наўпрост залежыць ад працы эканомікі краіны” – сказаў Сяргей Румас. Нагадаем, што з 1 чэрвеня буйнейшыя беларускія банкі абмежавалі выдачу крэдытаў на будаўніцтва жыльля з дзяржпадтрымкай.

дг