• Беларускія НПЗ стратныя
  • 11.07.2011

Міністэрства фінансаў Беларусі абнародавала справаздачу аб дзейнасьці акцыянерных таварыстваў у пэрыяд першых трох месяцаў бягучага году. З дакумэнту вынікае, што шэраг буйных беларускіх фірм працавалі са стратамі. Так, “Нафтан” прынёс страты ў памеры 198 млрд. рублёў. Іншае буйное прадпрыемства, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод апынуўся на другім месцы са стратай 166 млрд. беларускіх рублёў. Трэцяе месца па стратнасьці сярод беларускіх фірмаў заняла “Крыніца” - буйнейшы піваварны завод краіны. Яго страты склалі 8,5 млрд. рублёў. 
У мінулым годзе «Нафтан» і Мазырскі НПЗ былі аднымі з самых прыбытковых прадпрыемстваў краіны.

Паводле «Ежедневник»/вс