За шэсьць месяцаў бягучага года 39% усіх ДТЗ адбыліся з удзелам пешаходаў. Гэта 922 дарожна-транспартныя здарэньні. Такія зьвесткі абнародавала ўпраўленьне Дзяржаўтаінспэкцыі МУС Беларусі.
Як зазначаюць у ДАІ, насуперак агульнапрынятай думцы пра тое, што ў ДТЗ заўсёды вінаваты вадзіцель, лічбы гавораць пра іншае: 40% дарожна-транспартных здарэньняў з удзелам пешаходаў адбылося менавіта па віне пешых удзельнікаў дарожнага руху. У кожным трэцім выпадку пешаход знаходзіўся ў стане алькагольнага ап'яненьня. Як вынік, у ДТЗ па віне пешаходаў загінулі 99 чалавек, яшчэ 279 атрымалі траўмы ды калецтвы.
БелаПАН/вс