• У Беларусі будуецца менш жыльля
  • 12.07.2011

У студзені-чэрвені бягучага году ў Беларусі ўведзена ў эксплюатацыю за кошт усіх крыніц фінансаваньня 2 млн. 640 тыс. квадратных мэтраў жыльля. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году колькасьць здадзенага жыльля зьменшылася на 17%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У першым паўгодзьдзі бягучага году гадавое заданьне па будаўніцтву жыльля выканана на 35%. У 2011 годзе плянуецца пабудаваць 7 млн. 500 тыс. квадратных мэтраў жыльля.  
У Беларусі каля 80% жыльля ўзводзіцца з дзяржпадтрымкай, але ўрад плянуе ў вялікай ступені скараціць датацыі. Гэтыя пляны аднак не датычаць сацыяльных кватэр.    

вс