• Беларусь - лідар па інфляцыі
  • 12.07.2011

Інфляцыя ў Беларусі ў разы перавысіла рост цэнаў у іншых краінах. Беларусь зьяўляецца лідарам па тэмпу роста спажывецкіх цэнаў сярод краін Садружнасьці Незалежных Дзяржаў. З пачатку году інфляцыя склала больш за 36%, у чэрвені – каля 9%. Для параўнаньня, у першым летнім месяцы інфляцыя ў Расеі склала 0,2%, у першым паўгодзьдзі – 5%, ва Ўкраіне – 0,4% у чэрвені, за першыя шэсьць месяцаў бягучага году – каля 6%. У Казахстане за чэрвень інфляцыя склала 0,3%, а за першае паўгодзьдзе – крыху больш за 5%.
У выпадку Беларусі пададзеныя лічбы – гэта афіцыйныя статыстычныя дадзеныя па інфляцыі. Паводле ж незалежных экспэртаў, рэальная інфляцыя ў Беларусі намнога вышэйшая. 

вс