• У Менску не хапае месцаў для асуджаных удзельнікаў “Рэвалюцыі..."
  • 12.07.2011

У Менску не хапае месцаў для асуджаных удзельнікаў “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі”. І таму іх зь менскай турмы па вуліцы Акрэсьціна вывозяць для адбываньня пакараньня ў Жодзіна. На дадзены момант у СІЗА Жодзіна знаходзяцца 202 чалавекі, прыгавораныя да адміністрацыйнага арышту за маўклівыя акцыі пратэсту. 
Усяго з 8 чэрвеня за час правядзеньня акцый маўклівага пратэсту, арганізаваных інтэрнэт-супольнасцю "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", у Беларусі было затрымана каля 1.730 чалавек, у тым ліку 77 журналістаў. Арганізатары акцый маўклівага пратэсту заяўляюць аб намеры працягваць іх, нягледзячы на рэпрэсіі з боку ўлад.

вс