• Замест апладысментаў будуць будзільнікі
  • 12.07.2011

«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» мяняе стратэгію. Акцыя падзеліцца на некалькі этапаў. У сераду ў сталіцы прапануецца спачатку пагуляць паўгадзінкі па буйных гандлёвых цэнтрах, а потым ехаць на мэтро да плошчы Перамогі і Акадэміі навук, паставіўшы будзільнікі на мабільных тэлефонах на 20:00. Зьмяніліся месцы сустрэчы і ў абласных цэнтрах.

 У Берасьці — збор каля ЦУМу, у Горадні — каля аўтавакзалу. Для раённых цэнтраў прапануецца пакінуць усё бязь зьменаў — збор на цэнтральнай плошчы.

Гэтым разам арганізатары просяць ня пляскаць у далоні, што выклікае неадэкватную рэакцыю ў сілавых структур, а паставіць будзільнік на мабільніку роўна на 20 гадзін. Калі будзільнікі адначасова зазьвіняць, акцыя лічыцца завершанай.

кр