• Аўтобус зь беларускімі турыстамі трапіў у ДТЗ у Абхазіі
  • 13.07.2011

Шасьцёра турыстаў шпіталізаваныя ў Абхазіі пасьля таго, як экскурсійны аўтобус у пасёлку Бзыб урэзаўся ў рэкламны шчыт каля АЗС, паведамляе расейскі інтэрнэт-рэсурс gazeta.ru.

У салёне аўтобуса знаходзіліся 54 пасажыры — грамадзяне Абхазіі, Расеі й Беларусі, якія ехалі на экскурсію на возера Рыца. На дарожнай разьвілцы кіроўца аўтобуса спрабаваў пазьбегнуць сутыкненьня зь легкавым аўто, якое рухалася на вялікай хуткасьці. Аўтобус урэзаўся ў рэклямны шчыт АЗС. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэньня, адправілі ў шпіталь шасьцярых пасажыраў зь лёгкімі пашкоджаньнямі.

У прэс-службе МЗС Беларусі агенцтву БелаПАН паведамілі, што пра гэты інцыдэнт ім вядома, аднак паколькі пацярпелыя атрымалі лёгкія траўмы, зьнешнепалітычнае ведамства ў сытуацыю ня ўмешваецца.

kp