Гарадзенскі журналіст і актывіст непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут падаў касацыйную скаргу. 5 ліпеня судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні асудзіў журналіста да трох гадоў з адтэрміноўкай на два гады за паклёп на Лукашэнку ў артыкулах і сеціве.
Скаргу на рашэньне суду Пачобут падаў у Гарадзенскі абласны суд. Журналіст не прызнае сваёй віны. Ён надалей плянуе займацца грамадзкай дзейнасьцю ў СПБ і асьвятляць беларускую сытуацыю ў польскім выданьні „Gazeta Wyborcza”.
кр