• Сёння закрываецца ХХ Міжнародны фэстываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску
  • 14.07.2011

Сёньня вечарам адбудзецца канцэрт урачыстага закрыцьця XХ Міжнароднага фэстывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

У заключным канцэрце фэстывалю па традыцыі возьмуць удзел уладальнікі Гран-пры дарослага й дзіцячага конкурсаў выканаўцаў "Віцебск-2011". Імя пераможца дарослага конкурсу стала вядомае ўчора — гэта беларуская канкурсантка Алена Ланская. Імёны пераможцы й ляўрэатаў дзіцячага конкурсу назавуць сёньня на гала-канцэрце яго ўдзельнікаў "Краіна цудаў", які пачнецца ў 17.00 у канцэртнай зале "Віцебск".

У юбілейным "Славянскім базары", які працаваў з 8 ліпеня, прымалі ўдзел каля 5 тысяч гасьцей з 27 краін сьвету.

кр/БелаПАН