Пасьля Ўкраіны Беларусь - другая сярод краін былога Савецкага Саюзу па колькасьці жадаючых атрымаць польскія ільготы. Паводле інфармацыі, прадастаўленай на пасяджэньні Камісіі па сувязях з замежжам Сэнату Польшчы прадстаўніком МЗС, усяго заявы на Карту паляка падала 71 тыс. чалавек, паведамляе агенцтва PAP.
Большасьць заявак на Карту паляка пададзеная ва Ўкраіне (35 тысяч) і ў Беларусі (27 тысяч). У Летуве пададзена каля 4 тысяч заявак, у Расеі - усяго 2 тысячы, у іншых постсавецкіх краінах - яшчэ менш.
Як паведаміў прадстаўнік канцылярыі Сэната Польшчы Артур Казлоўскі, больш за ўсё праблем, зьвязаных з выдачай Карты паляка - у Беларусі. Улады РБ з самага пачатку былі супраць дакумэнту, якую яны разглядаюць як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы краіны.
дг