• Спозьненая дапамога ахвярам тэракту
  • 15.07.2011

Ажно тры месяцы спатрэбілася беларускім ўладам, каб распачаць працу над законапраектам аб дапамозе пацярпелым ад выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка. Учора Аляксандар Лукашэнка заслухаў даклад аб рыхтаваным законапраекце.

У дакумэнце прапануецца вызваліць атрыманую матэрыяльную дапамогу ад падаходнага падатку. Прадугледжана таксама бясплатнае забесьпячэньне пацярпелых тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, перавязачных матэрыялаў, лекавымі сродкамі. Кіраўнік краіны таксама даў даручэньне прапрацаваць пытаньне аб іх аздараўленьні за кошт рэспубліканскага бюджэту зь бясплатным праездам да месца лячэньня.

Незразумелым застаецца, чаму распрацоўка дадзенага законапраекта пачалася ажно праз тры месяцы пасьля тэракту. Невядома таксама, калі ён будзе гатовы й калі пацярпелыя ад тэракту змогуць атрымаць сацыяльную падтрымку.

дг