Праваабаронца Ўладзімір Малей падаў скаргу пракурору раёна на непрымальныя дзеяньні супрацоўнікаў Маларыцкага РАУС. Ён прасіць устанавіць асобу, якая давала загад затрымаць яго ў сераду вечарам, 13 ліпеня, на цэнтральнай плошчы Маларыты.