• Банкі масава зачыняюць абменьнікі з-за недахопу валюты
  • 16.07.2011

Беларускія банкі зачыняюць абменныя кропкі ў сувязі са значным скарачэньнем валютных апэрацыяў па прычыне недахопу валюты ў краіне, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на дадзеныя прадстаўнікоў банкаў.

17% абменьнікаў «Белагропрамбанку» не працуюць, «Белінвэстбанк» зачыніў 21% сваіх абменных кропак. «Белсвісбанк» прыпыніў пляны па пашырэньні сваёй сеткі ў іншых гарадох Беларусі.

кр