• МВФ раіць ураду Беларусі спыніць беспадстаўнае павышэньне заробкаў
  • 16.07.2011

Міжнародны валютны фонд лічыць, што для стабілізацыі эканомікі краіны  беларускім уладам варта зрабіць больш жорсткай макраэканамічную палітыку, збалянсаваць бюджэт 2011 года й спыніць неабгрунтаванае павышэньне заробкаў. Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.

Яна адзначыла, што Беларусь павінна зрабіць значна больш, чым паабяцаў урад пасьля выдзяленьня крэдыту ЭўрАзЭС.

Натальля Калядзіна таксама падкрэсьліла, што лічыць важным скарачэньне ў 2012 годзе аб'ёму фінансаваньня дзяржпраграм зь бюджэту "да 3,1% з 4% у 2011 годзе.

Прадстаўнік МВФ таксама зьвярнула ўвагу на неабходнасьць структурных пераўтварэньняў у эканоміцы: павышэньне канкурэнтаздольнасьці беларускіх тавараў, аднолькавыя ўмовы працы для ўсіх суб'ектаў гаспадараньня, празрыстасьць прыватызацыі й крэдытаваньне дзяржпраграм камэрцыйнымі банкамі на рынкавых умовах.

дг