• Урад ізноў абяцаў жыцьцё, як Эўропе, і заробак у $ 1 тыс.
  • 18.07.2011

Рада міністраў прыняла плян мерапрыемстваў на наступную пяцігодку. У ім 249 пазыцый. Гэта мерапрыемствы ў галіне бюджэтна-падатковай, цэнавай і антыманапольнай палітыкі, фінансавых рынкаў, інвэстыцыйнай дзейнасьці, мэдыцыны, адукацыі, культуры й спорту.

Урад абяцае аптымізаваць бюджэтныя выдаткі, спрасьціць падатковыя працэдуры, умацаваць пазыцыі краіны ў сусьветных рэйтынгах. Прадпрымальнікам абяцаюць зьменшыць бюракратыю й падаткі, зрабіць больш даступнымі крэдыты й нерухомасьць.

У 2011-2015 гадах павінна актывізавацца прыватызацыя. Плянуецца таксама шукаць нафту ў Беларусі й сумесна зь іншымі краінамі асвойваць радовішчы за мяжой. Кожнай навучальнай установе ўрад абяцае да 2015 году забясьпечыць доступ да інтэрнэту й да іншых інфармацыйных тэхналёгій.

У праграме сказана, гэтыя меры наблізяць якасьць жыцьця насельніцтва да эўрапейскага ўзроўню. За пяцігодзьдзе рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва павялічыцца ў 1,7 разы. Праграмай прадугледжана, што сярэдняя зарплата ў канцы 2015 году складзе $ 1 тыс.

дг