У беларускіх банках зьявіліся крэдыты з поўнай працэнтнай стаўкай пад 94,38% гадавых. Крэдыт з такой стаўкай можна ўзяць на 14 месяцаў без даведак. Сума крэдыту з такой стаўкай вар'іруецца ад 500 да 1,99 млн. рублёў, паведамляе партал ale.by.
Газэта “Камсамольская правда в Беларуссии” паведамляе пра крэдыт пад 50% гадавых ад “Белінвэстбанку”. Гэта так званы экспрэс-крэдыт, які можна аформіць за 1 гадзіну. Банк можа пазычыць да 5 млн. рублёў на тэрмін да 2 гадоў.
Такім чынам, банкі спрабуюць падстрахавацца, бо цалкам праверыць за такі кароткі час надзейнасьць кліента не заўсёды атрымліваецца.
дг