• Субсідыі дзяржпрадпрыемствам плянуецца ўрэзаць.
  • 19.07.2011

Беларускі ўрад плянуе істотна скараціць дзяржаўныя субсідыі– перадае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. Пра гэта жуналістам паведаміў міністар эканомікі Мікалай Снапкоў. 

Урад бачыць неэфэктыўнасьць дзяржаўнай падтрымкі – заявіў Снапкў. Таму ён падрыхтаваў праект указу, які стварае новы прынцып субсыдыяваньня. Грошы будуць выдаткоўвацца толькі прадпрыемствам, якія ўдзельнічаюць у прыярытэтных для дзяржавы эканамічных праграмах. Сродкі будуць выдаткоўвацца на падставе конкурсу. Застануцца толькі тры віды дзяржпадтрымкі: кампэнсацыя часткі працэнтаў па банкаўскіх крэдытах, дзяржаўныя пазыкі, а тасксама выдзяленьне субсідыяў.

Эканомія можа скласьці да дзьвюх трэціх – заявіў міністар эканомікі. Пры гэтым ён зазначыў, што гаворка вядзецца не пра скарачэньне на дзьве траціны дзяржаўнай прадтрымкі, а пра больш эфэктыўнае выкарыстаньне бюджэтных сродкаў.

БелаПАН-ап