Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў чэрвені склаў 84 тысячы рублёў, гэта прыблізна 17 даляраў ЗША па сёньняшнім курсе Нацбанка. Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленьні занятасьці камітэта па працы, занятасьці й сацыяльнай абароне Менгарвыканкама.
Для параўнаньня: бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі складае 255 тысяч рублёў. Атрыміваецца, што дапамога па беспрацоўі ў тры разы меншая за пражытачны мінімум.
На 1 ліпеня ў Менску было зарэгістравана 3.027 беспрацоўных, гэта 0,3% ад працаздольнага насельніцтва сталіцы. За студзень-чэрвень па садзейнічаньне ў працаўладкаваньні зьвярнулася больш за 11.600 чалавек.
дг