• Чарговая акцыя маўклівага пратэсту адбываецца ў Менску й рэгіёнах
  • 20.07.2011

Чарговая акцыя маўклівага пратэсту адбываецца ў Менску й рэгіёнах. Сёньня арганізатары вырашылі вярнуцца да старога фармату. У Менску людзі прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу. Акцыя пачалася а 19-й гадзіне. Па-ранейшаму няма лёзунгаў і сьцягоў, толькі аплядысмэнты. У рэгіёнах таксама бязь зьменаў. Толькі ў некаторых гарадах замест цэнтральных плошчаў абраныя іх ваколіцы для лепшай бясьпекі ўдзельнікаў.

“Маўклівая акцыя” ў падтрымку Беларусі прайшла сёньня ля беларускай амбасады ў Кіеве. Там сабралася каля 50 чалавек. Акцыя прыцягнула ўвагу журналістаў, таксама там былі заўважаныя асобы ўкраінскай палітыкі.

кр