• У Горадні выканалі два сьмяротныя прысуды
  • 20.07.2011

Расстралялі двух гарадзенцаў, якія зьдзейсьнілі трайное забойства. 28-  ды 29-гадовага жыхароў Горадні прысудзілі да вышэйшай меры пакараньня ў мінулым годзе.

Мыжчынаў прызналі віноўнымі ў забойстве траіх чалавек у кастрычніку мінулага году. Пасьля сумеснай выпіўкі з гаспадарамі кватэры ў выніку спрэчкі „госьці” забілі 32-гадовую гаспадыню кватэры, яе 65-гадовага цесьця й 52-гадовую сяброўку сям’і.

Каб зацерці сьляды злачынства, забойцы падпалілі кратэру й забралі 11-гадовага сына гаспадыні, які быў навочным сьведкам злачынства. Міліцыя затрымала забойцаў у кватэры маці аднаго зь іх. Хлопчык не пацярпеў, праваахоўныя ворганы перадалі яго бацьку.

Пасьля вынясеньня сьмяротнага прысуду асуджаныя напісалі просьбу аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. У памілаваньні было адмоўлена.

кр