• Сёньня судзяць затрыманых падчас акцыі маўклівага пратэсту
  • 21.07.2011

У сераду ў Менску й 18 іншых гарадах Беларусі прайшла чарговая акцыя маўклівага пратэсту. Удзельнікаў гэтым разам было значна менш, чым раней. У Менску на вуліцы выйшла да сотні чалавек. 

Па ўсёй краіне было затрымана каля 30 грамадзян. Сярод затрыманых - Алена Ліхавід, маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда. Больш за 10 чалавек было затрымана а 9 гадзіне вечара падчас канцэрту ў менскім клюбе “6А”, куды нечакана ўварваліся асобы ў цывільным.

У Менску ідуць суды над затрыманымі ўчора людзьмі. Большую частку зь іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу. Сьведкі-міліцыянты сьцьвярджаюць, што абвінавачаныя заміналі праходу грамадзянаў па вуліцы.

Маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алёну Ліхавд судзьдзя Вайцюховіч прысудзіў да 10 сутак арышту - перадае праваабарончы цэнтар “Вясна”.

ап/spring96.org