У Менску завершылася акцыя “Стоп-бэнзін”. Першапачаткова аўтамабілісты плянавалі заблякаваць праспэкт Незалежнасьці, аднак міліцыянты вырашылі апярэдзіць пратэстоўцаў і заблякавалі цэнтар гораду самі. У выніку на прылеглых вуліцах утварыліся заторы. Аўтамабілісты сыгналілі, некаторыя ўключалі ў салёнах песьні Віктара Цоя, гуртоў NRM і “Ляпіс Трубецкой”. Мінакі спрабавалі падтрымліваць пртэстоўцаў аплядысмэнтамі.
Як перадаюць беларускія СМІ, міліцыі й ДАІ ўдалося затрымаць толькі дзьве машыны ўдзельнікаў акцыі. Аказваецца, найцяжэй здушыць пратэст, калі дэманстранты зьязджаюцца на аўтамабілях – канстатуе газэта “Наша Ніва”.
Удзельнікі акцыі “Стоп-бэнзін” пратэстуюць супраць чарговага павышэньня цэнаў паліва. З пачатку году ў Беларусі яно падарэжэла больш як у паўтара разы.
ап/"Наша Ніва"/Радыё "Свабода"