• У Менск прыбыла новая кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі
  • 23.07.2011

Новая кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора прыбыла ў Менск.
Як паведамілі агенцтву БелаПАН у прэс-службе прадстаўніцтва, Мора прыехала 15 ліпеня. Цяпер яна знаёміцца з працай прадстаўніцтва й прымае справы ў свайго папярэдніка Жан-Эрыка Хольцапфэля.

Нагадаем, на пасаду кіраўніка прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Майра Мора была прызначаная 17 чэрвеня. Мора працавала амбасадаркай Латвіі ў Беларусі з канца 2004 па 2010 гады. Яна  дыпламатка зь вялікім досьведам, валодае некалькімі мовамі, у тым ліку беларускай.
Пагадненьне аб заснаваньні ў Менску прадстаўніцтва Эўракамісіі, якое пасьля рэформы ў межах Лісабонскага трактату стала называцца прадстаўніцтвам ЭЗ, было падпісанае ў Брусэлі ў сакавіку 2008 года. З моманту адкрыцьця прадстаўніцтва яго ўзначальваў часовы павераны Жан-Эрык Хольцапфель.

кр