• Міністэрства інфармацыі баіцца ацэньваць лексыку Лукашэнкі
  • 23.07.2011

Міністэрства інфармацыі баіцца ацэньваць лексыку Лукашэнкі. Ведамства адмовіла магілёўскаму актывісту Аляксею Паўлоўскаму ў разлядзе ягонага звароту.

У сваім пісьмовым адказе яно адзначыла, што займаецца выключна кантролем за адпаведнасьцю сродкаў масавай інфармацыі заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Тым ня менш, міністэрства параіла грамадскаму актывісту зьвярнуцца за тлумачэньнем словаў «казёл» і «вашываьсць» ў Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Як адзначае Мінінфармацыі, гэтая ўстанова можа даць тлумачэньне лінгвістычнага характару.

Нагадаем, што падчас аднаго са сваіх выступаў Аляксандр Лукашэнка назваў старшыню Эўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу «казлом», а кіраўніцтва Ўкраіны - «вашывым».
З гэтай нагоды актывіст Аляксей Паўлоўскі зьвярнуўся да міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага з просьбай даць тлумачэньне паняцьцям «казёл» і «вашывы», а таксама пажадаў высьветліць, ці зьяўляюцца гэтыя словы прыдатнымі ва ўзаемаадносінах простых людзей зь кіраўніком Беларусі.

кр/euroradio