• Менскі гарадзкі суд адхіліў усе скаргі асуджаных па справе 19 сьнежня
  • 23.07.2011

Менскі гарадзкі суд не задаволіў ніводнай скаргі асуджаных па справе 19 сьнежня – перадае інфармагенцтва БелаПАН.

15 ліпеня суда разглядаў скаргу на прысуд Андрэю Саньнікаву, 19 ліпеня – скаргі Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса, 22 ліпеня – скаргу Уладзімера Някляева.

Падчас паседжаньня Уладзімер Някляў заклікаў судзьдзяў «скарыстацца апошняй мажлівасьцю выйсьці з шэрагу асобаў, якія будуць адказваць за тое, што сёньня адбываецца ў краіне, за модадзь, якую яны пасадзілі ў турму». Судзьдзі гэтай мажлівасьцю не скарысталіся й пакінулі турэмныя прысуды ў сіле.

Уладзімер Някляеў і большасьць іншых асуджаных намераныя абскардзіць рашэньне Менскага гарадзкога суду ў Вярхоўным судзе.


БелаПАН/ап