• Усьлед за рэйтынгам дзяржаблігацыяў, Moody`s панізіў рэйтынг 6 беларускіх банкаў
  • 23.07.2011

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody`s учора панізіла дэпазытныя рэйтынг шасьці беларускіх банкаў – перадае агенцтва БелаПАН. Амэрыканскае агенцтва перагледзела плацёжаздольнасьць “Беларусбанка”, “Белаграпрамбанка”, “Белінвэстбанка”, “Белпрамбудбанка” і “МТБ Банка”, а таксама банка “Масква-Менск”.

Дэпазытны рэйтынг па забавязацельствах у нацыянальнай валюце “Белпрамбудбанка” быў паніжаны з узроўню "Ba3" да "B1", усіх астатніх – з "B2" да "B3".

Рэйтынгі па забавязацельствах у замежнай валюце для гэтых банкаў паніжаныя з узроўню "B3" да небясьпечнага ўзроню "Caa1". Прыгадаем, што пазаўчора агенцтва Moody`s перагледзела ў бок паніжэньня рэйтынг аблігацыяў беларускага ўраду.

Рашэньне панізіць рэйтынгі плацёжаздольнасьці ўраду й банкаў было прынятае ў сувязі з дэфіцытам валюты, недахопам зьнешняга фінансаваньня, а таксама занепакоенасьцю палітычнымі ды эканамічнымі наступствамі крызысу.


БелаПАН/ап