• ЭБРР прагназуе ўзмацненьне крызысу ў Беларусі
  • 24.07.2011

Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця палепшыў прагноз росту ВУП Беларусі на 2011 год, адначасова пагоршыўшы яго на 2012 год.

Згодна зь ліпеньскім прагнозам ЭБРР, сёлета эканамічны рост у Беларусі складзе 5,0%, у той час як у траўні ён ацэньваўся ў 3,0%. На 2012 год прагноз росту ВУП Беларусі зьніжаны з 3,5% да 3,0%.

ЭБРР чакае інфляцыю ў 2011 годзе ў Беларусі на ўзроўні 35% супраць 14,7%, якія прагназаваліся ў траўні. Дэфіцыт бюджэту Беларусі на гэты год прагназуецца ў межах 1,7% да ВУП, адмоўнае сальда плацёжнага балянсу - 15,7% ВУП.

Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця рэгулярна  публікуе прагнозы для 29 краін зь пераходнай эканомікай, у якіх ён вядзе дзейнасьць.

svaboda.org/аз