Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа й сябе асабіста выказаў словы спачуваньня й падтрымкі каралю Нарвэгіі Гаральду V, родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых у выніку тэрарыстычных актаў у цэнтры горада Осла й на выспе Ўтейа, а таксама ўсяму нарвэскаму народу.
“Гэтыя трагедыі ў Нарвэгіі, у выніку якіх загінула й пацярпела вялікая колькасьць людзей, адгукнуліся болем і смуткам у сэрцы кожнага беларуса, — гаворыцца ў спачуваньні. — Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае гвалт, ахвярамі якога становяцца мірныя нявінныя людзі, і салідарная з Нарвэгіяй у барацьбе супраць любых формаў і праяваў тэрарызму й экстрэмізму”, - напісаў Аляксандар Лукашэнка.
БЕЛТА/аз