Заўтра ў Пінску, а 12.00 у катэдральным саборы пачнецца пахаваньне сьвятой памяці кардынала Казіміра Сьвёнтка.
Пахавальную жалобную імшу ўзначаліць былы асабісты сакратар папы Яна Паўла ІІ, Яго Эмінэнцыя ксёндз кардынал Станіслаў Дзівіш, архібіскуп, кракаўскі мітрапаліт, які быў сябрам нябожчыка.
Кардынал Казімір Сьвёнтак пачаў сваё біскупскае служэньне ў 77 гадоў: у 1991 годзе папа Ян Павел ІІ прызначыў Сьвёнтка мітрапалітам Менска-Магілёўскай мітраполіі й апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.
У 1994 годзе Сьвёнтак атрымаў тытул кардынала. У 1999 годзе ў гэтым статусе быў абраны першым старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.
У 2004 годзе папа Ян Павел ІІ асабіста ўручыў Сьвёнтку спэцыяльную ўзнагароду інстытута Паўла ВІ “Fidei testis” (“Сьведка веры”).
аз