- Сёньня завяршаецца прыём дакумэнтаў абітурыентаў
- 25.07.2011
Сёньня завяршаецца прыём дакумэнтаў абітурыентаў, якія паступаюць на дзённыя бюджэтныя аддзяленьні ў беларускія ВНУ другога патоку.
Як паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі, інфармацыя аб ходзе падачы заяў — колькасьць абітурыентаў і іх балы — апошні раз будзе абноўлена ў 15.00. У 18.00 прыёмная камісія спыніць выдачу дакумэнтаў абітурыентам для іх падачы на іншую спэцыяльнасьць. Пры гэтым будуць прынятыя дакумэнты ад усіх паступаючых, якія знаходзяцца ў будынку ВНУ пасьля спыненьня допуску.
Мінадукацыі зьвяртае ўвагу абітурыентаў, якія падаюць дакумэнты ў апошнія дні, што прахадны бал на асобныя спэцыяльнасці ў апошнія гадзіны можа павялічвацца.
Прыём абітурыентаў сёлета ажыцьцяўляюць 55 вышэйшых навучальных устаноў: 45 дзяржаўнай формы ўласнасьці, 10 — прыватнай. На ўсе формы атрыманьня адукацыі ў ВНУ заплянавана прыняць каля 105 тыс. чалавек.
БелаПАН/вс