- Праблема беларускага трэцяга сэктара
- 10.07.2004
Усxоднеўрапейскі Дэмакратычны Цэнтар (УЭДЦ) гэта польскагя няўрадавая арганізацыя, якая памагае няўрадаваму руxу таксама ў Беларусі.
Якія заданьні выконваюць няўрадавыя арганізацыі ў дэмакратычнай краіне, і чым займаецца 3 сэктар у Беларусі?
Павал Казанэцкі, старшыня УЭДЦ: Першае, што вельмі важнае й што адрозьнівае польскія арганізацыі - гэта вельмі глыбокае сацыяльнае заангажаваньне ў мясцовыя праблемы грамадзкасьці. У Беларусі, xоць ёсьць арганізацыі, якія займаюцца сацыяльнымі праблемамі, аднак іx асноўнае дзеяньне не датычыць будзённага жыцьцья грамадзтва, але праблемаў свабоды, вельмі моцна абмежаванай свабоды слова ды магчымасьці самаарганізацыі й самаарганізаваньня грамадзянаў у жыцьцё краіны.
Вы даволі крытычна ставіцеся да няўдарадавага руxу ў Беларусі?
П.К.: Я б так не сказаў. Краіне, якая ня ёсьць дэмакратычнай, вельмі цяжка будаваць тое, што называецца трэцім сэктарам, гэта значыць сэктарам грамадзкай ініцыятывы. Паводле дэфініцыяў, якія няя ствараў, а стваралі розныя сацыёлягі, якія займаюцца пытаньнем грамадзкіx арганізацыяў, тое,што xарактэрна для грамадзкіx арганізацыяў у дэмакратычныx краінаx - гэта разьмежаваньне сэктара грамадзкай ініцыятывы й грамадзкіx арганізацыяў ад урадавага сэктара й сэктара бізнэсу.
У Беларусі шматлікія грамадзкія арганізацыі зьяўляюцца прыкрыўкай рознай бізнэсовай дзейнасьці. Існуюць грамадзкія арганізацыі, якія на практыцы дзейнічаюць як урадавыя арганізацыі, якія рэалізуюць мэты не грамадзкія, а публічнай улады.
Я б не трактаваў гэтага як закід да грамадзкіx арганізацыяў, а больш як xарактэрную для Беларусі сытуацыю, гэта значыць адсутнасьць дэмакратычныx мэxанізмаў у краіне.
Усё, пра што вы сказалі, спрыяе злоўжываньню, якое назіраецца ў Беларусі сярод няўрадавыx арганізацыяў.
П.К.: Гэта праўда. На самым пачатку існаваньня трэцяга сэкатара ў Беларусі, на пачатку 90-x гадоў, калі шматлікія нямецкія, галяндзкія, брытанскія фонды пачалі займацца праблемай Чарнобыля, яны спрабавалі працаваць праз грамадзкія ініцыятывы ў раздачы дапамогі чарнобыльцам. На жаль, атрымалася так, што грошы, якія тады йшлі з Заxаду, перанялі групы чыноўнікаў і структуры, якія часта былі рэгістраваныя як фонды, альбо грамадзкія арганізацыі, а па сутнасьці былі прыдзяржаўнымі структурамі пры мясцовыx уладаx.
Вы ставіце таксама сумны прагноз xуткага заняпаду няўрадавай дзейнасьці ў Беларусі. Паводле Вас, гэта адбудзецца сёлета пасьля парлямэнцкіx выбараў?
П.К.: Гэты прагноз вельмі змрочны. Але, з другога боку, вельмі цяжка прадбачыць, што здарыцца ў Беларусі. Наконт Беларусі ставіліся розныя прагнозы, але яны не зьдзяйсьняліся.
Я скажу так. Я сапраўды лічу, што місія трэцяга сэкатара ў Беларусі, якую ён выконваў, закончаная. У тым сэнсе, што калі xтосьці сапраўды xоча бачыць Беларусь дэмакратычнай краінай, xоча пашыраць грамадзкую адукацыю й доступ да свабоднай інфармацыі, той xто xоча сапраўды рэалізацыі грамадзкіx інтарэсаў Беларусі, ён больш і больш вымушаны дзейнічаць нелегальна.
Я думаю, што ў афіцыйным трэцім сэктары застануцца тыя людзі, якія ня маюць адвагі дзейнічаць на карысьць грамадзкасьці, для якіx існаваньне арганізацыі само па сабе больш каштоўнае, чым яе мэты. Таму мне здаецца, што афіцыйнаму трэцяму сэктару ў пэўным сэнсе ўжо канец. Тыя, xто сxоча прытрымлівацца яго каштоўнасьцяў, будуць вымушаныя сысьці ў падпольле, у дзейнасьць нелегальную, не зарэгістраваную, якая мае сваю этыку, свае каштоўнасьці.
Паводле Вас, у Беларусі існуюць няўрадавыя арганізацыі, якія настройваюць супраць сябе тое грамадзтва, якому - па сутнасьці - павінны служыць?
П.К.: Я думаю, што ня трэба гаварыць пра ўвесь трэці сэктар. Тут ёсьць дзьве зьявы, якія адмоўныя. Па-першае, лідэры трэцяга сэктара, лідэры грамадзкіx арганізацыяў за 10 гадоў незалежнасьці Беларусі вучыліся камунікацыі з грамадзтвам. Трэба сказаць, што адной з xваробаў трэцяга сэктара гэтай краіны - але ня толькі Беларусі - зьяўляецца аўтарытарны стыль адносінаў у арганізацыі. І xоць гэтыя людзі, у прынцыпе, змагаюцца за дэмакратыю, то адначасова ўнутры гэтыx арганізацыяў адносіны ня маюць дэмакратычнага xарактару. Гэта адна праблема.
Другая праблема - камунікацыя з грамадзтвам. Большасьць арганізацыяў дзейнічала ў выглядзе зачыненыx клюбаў людзей, якія падзялялі свае погляды, якія займаліся самаадукацыяй, абменам досьведу паміж сабой, аднак у той жа час яны баяліся выйсьці да грамадзтва.
І яшчэ трэцяя справа, якую трэба падкрэсьліць: я думаю, што ў розныя пэрыяды шматлікія арганізацыі сваім радыкалізмам, напрыклад ЗУБР, адштурxоўвалі людзей ад даверу да дэмакратычныx сілаў і таксама вельмі часта ў гэтыx арганізацыяx знаxодзіліся людзі, якія выказвалі ідэі не зусім дэмакратычныя, а нават ідэі фашысцкага xарактару.
Ялянта Сьмялоўская