• У Стамбуле працягваюцца перамовы па іранскай ядзернай праграме
  • 22.01.2011

У Стамбуле другі дзень працягваюцца перамовы на тэму іранскай ядзернай праграмы, у якіх удзельнічаюць прадстаўнікамі шасьці дзяржаваў і Ірану.

Прадстаўніца ЭЗ па замежнай палітыцы Кэтрын Эштан прызнала, што прайшоўшыя ўчора размовы былі безвыніковымі.

Прадстаўнікі міжнароднай супольнасьці патрабуюць ад Ірану спыненьня ўзбагачэньня ўрану, падазраючы згаданую краіну ў спробах стварэньня ядзернай зброі.

У сваю чаргу Тэгеран заяўляе пра выключна мірны характар сваёй ядзернай праграмы.

аз