Учора вечарам зь СІЗА КДБ была вызвалена журналістка Натальля Радзіна. Каардынатарку сайта Хартыя 97 вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Радзіна была затрыманая 20 сьнежня на працоўным месцы. Яе абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня.
На сайце Хартыі журналістка напісала, што „ў турме разумееш тое, што цяжка зразумець на свабодзе – што ты за чалавек”. „Можна мець якое заўгодна меркаваньне пра сябе, ты можаш быць адважным журналістам, які выказвае свой пратэст уадкрытую ці ў Інтэрнэце. Калі ты не апынуўся ў турме, то значна цяжэй зразумець, хто ты на самой справе”, - піша Натальля Радзіна.
На час сьледзтва журналістка ў сувязі з падпіскаю аб нявыезьдзе вымушаная паехаць у родны горад па месцы рэгістрацыі – у Кобрын. Сама Натальля Радзіна назвала гэта „заменаю вялікай турмы на малую”.
ап