У Нью-Ёрку, на вечарыне салідарнасьці зь Беларусьсю, зладжанай амэрыканскім ПЭН-клюбам у падтрымку беларускага Свабоднага театру, брытанскі драматург Том Стопард зачытаў ліст ад выбітнага амэрыканскага актора Майкла Дугласа.
„Я – амэрыканец, але сям’я майго бацькі прыехала зь Беларусі шукаць новае жыцьцё ў краіне Свабоды. Мы абавязаныя выкарыстоўваць гэтую свабоду, каб падтрымліваць тых, каму адмоўлена ў такіх правах, як права на свабоду выбару”, - напісаў Майкл Дуглас.
відэа
Натальля Каляда й Мікалай Халезін, лідары Свабоднага тэатру, працягваюць уздымаць хвалю салідарнасьці зь Беларусьсю ў артыстычным асяродку Амэрыкі.
Хартыя 97/кр