Першае інтэрвію пасьля чатырох з паловай месяцаў у СІЗА КДБ. Павал Севярынец атрымаў сёньня тры гады “хіміі” і быў вызвалены з-пад варты проста ў зале суда. Наш менскі карэспандэнт Арцём Багданаў задаў Паўлу некалькі пытаньняў.
На тле пяці гадоў турмы для Андрэя Саньнікава гэты прысуд выглядае мяккім. Дні, праведзеныя ў СІЗА КДБ залічваюцца “дзень за два”. Таму Севярынцу застанецца два гады і два месяцы “хіміі”. Адное зь першых інтэрвію пасьля вызваленьня з-пад варты Павал Севярынец даў Беларускай службе Польскага радыё.
СЛУХАЙЦЕ ГУКАВЫ ФАЙЛ
Арцём Багданаў, Менск