• Amnesty International асудзіла апошнія прысуды
  • 17.05.2011

„Amnesty International” асудзіла прысуды, вынесеныя 14 і 16 траўня абвінавачваным па крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску.

Гаворка ідзе пра прысуд экс-кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву, ягонай жонцы, журналістцы Ірыне Халіп, кіраўніку перадвыбарчага штаба Віталя Рымашэўскага Паўлу Севярынцу й кіраўніку перадвыбарчага штаба Мікалая Статкевіча Сяргею Марцалеву.

Прадстаўнікі арганізацыі лічаць згаданыя асобы вязьнямі сумленьня.

„Андрэй Саньнікаў і іншыя актывісты былі асуджаныя толькі за рэалізацыю свайго права на мірны пратэст”, - сказаў прадстаўнік „Amnesty International” Джон Далхейзен.

Прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай арганізацыі патрабуюць неадкладнага вызваленьня зьняволеных. „Іхняе зняволеньне зьяўляецца чарговым прыкладам сталага наступу беларускіх уладаў на любую форму іншадумства”, -  падкрэсліў Далхейзен.

БелаПАН /аз