Дэмсілы Магілёва падалі заяўку ў гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзенне мітынгу супраць росту коштаў і падзеньня жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва.
Пад заяўкай падпісаліся 12 прадстаўнікоў палітычных, грамадзкіх і прафсаюзных арганізацый горада. Сярод іх - і каардынатар Руху „За Свабоду” па Магілёўскай вобласьці Аляксандр Сілкоў.
Мітынг магілёўскія апазыцыянеры плануюць правесьці на адзінай вызначанай уладай горада пляцоўцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў - стадыёне па вуліцы Чалюськінцаў, - паведамляе Праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Плануецца, што ў мітынгу возьме ўдзел каля 1000 чалавек.
аз