Намер беларускага кіраўніцтва абмежаваць дзейнасьць у краіне расейскіх СМІ выклікаў самае шырокае непрыманьне ў расейскай грамадзкасьці.
«Рэалізацыя гэтага намеру, – падкрэсьліла ў інтэрвію агенцтву „Interfax” высокапастаўленая крыніца ў Крамлі, – ня можа не адбіцца на пераглядзе Расеяй сваёй пазыцыі па пытаньні аб вылучэньні Беларусі крэдыту».
Аляксандар Лукашэнка ў мінулую пятніцу заявіў аб магчымасьці спыненьня працы ў Беларусі шэрагу замежных СМІ, у тым ліку расейскіх, абвінаваціўшы іх у нагнятаньні сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках.
кр/ „Interfax”