Канцэрн „Белнафтахім” даручыў АЗС, якія належаць дзяржаўнаму прадпрыемству „Беларуснафта” й знаходзяцца ў памежнай зоне й на буйных аўтамагістралях, прадаваць паліва замежнікам, у тым ліку, расейцам, толькі за валюту.
Як паведамляе Інтэрфакс, кошт паліва ў замежнай валюце (даляры, эўра, расейскія рублі) для нерэзыдэнтаў краіны адпавядае цане, вызначанай у беларускіх рублях па курсе Нацбанку.
Апэратараў АЗС папярэдзілі пра адказнасьць за невыкананьне распараджэньня канцэрну „Белнафтахім”.
У канцэрне „Белнафтахім” патлумачылі, што дадзенае рашэньне прынятае ў адпаведнасьці зь лістом Нацбанку, які пашырыў пералік тавараў і паслугаў, за якія можна расплаціцца валютай.
svaboda.org/аз