• У Менску прайшла акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі
  • 31.05.2011

Актывісты інтэрнэт-сайту pashtoukа.оrg супольна з прадстаўнікамі Эўрапейскай Беларусі зладзілі акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі.

Увечары каля менскага паштамту сабралася каля дзясятка маладых людзей. Неўзабаве яны рушылі ў будынак, дзе селі за сталы й пачалі падпісваць паштоўкі. Яны даслалі вязьням у розныя турмы некалькі сотняў паштовак.

Увесь час, пакуль людзі падпісвалі паштоўкі, за імі сачылі супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным. Яны ж забаранялі журналістам рабіць фота- і відэаздымкі. Тым ня менш, арганізатары акцыі кажуць, што задаволеныя вынікам.

Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі прайшла без затрыманьняў.

svaboda.org/aз