Практычнае выкарыстаньне беларускай мовы, гэта адзін з новых камунікацыйных інструмэнтаў, якія ў спэцыяльнай канцэпцыі прамоцыі сваіх прадуктаў і сэрвісных паслуг у Беларусі хоча выкарыстаць кампанія „Ford”.
Тэмаю першай рэклямнай кампаніі Форд’у на беларускай мове стане якасьць абслугоўваньня ў фірмавым сэрвісным цэнтры.
Кампанія заяўляе, што выкарыстаньне беларускай мовы не абмяжуецца толькі рэклямнымі слоганамі, плякатамі й шчытамі – Форд дакляруе практыкаваць беларускую мову нароўні з расейскай у вусных кантактах са сваімі кліентамі.
svaboda.org/аз