Аляксандр Лукашэнка ў часе экстранай нарады па актуальных пытаньнях эканомікі запатрабаваў паніжэньня цаны паліва й забараніў любое падвышэньне цэнаў больш як 3-5 % безь ягонага ведама. Ён таксама распарадзіўся ўдвая скараціць затраты на паліва для службовага транспарту ўраду й прэзыдэнцкай адміністрацыі.
„На роварах хай ездзяць. Тады, можа быць, будуць думаць, як думаюць людзі”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Апрача таго, як вынікае з выказваньняў Лукашэнкі падчас нарады, сытуацыя на валютным рынку ў Беларусі стабілізуецца да 1-га студзеня.
Інтэрфакс/аз