• 14 чэрвеня стартавала Цэнтралізаванае тэставаньне
  • 14.06.2011

На агульным фоне зьмяншэньня апошнімі гадамі колькасці абітурыентаў, зьмяншаецца й колькасьць ахвотных здаваць беларускую мову на ЦТ.

У 2010 годзе здаваць беларускую мову запісалася больш за 67 тысячаў чалавек, а расейскую - больш за 106 тысячаў. 

Такім чынам, адпаведна доля жадаючых здаваць беларускую мову паменшылася з 38% (2009) і 37% (2010) да 36 % сёлета ад агульнай колькасьці зарэгістраваных.

Прайсьці ЦТ сёлета пажадалі больш за 150 тысячаў чалавек. У тым ліку беларускую — каля 53 тысячаў,  а расейскую мову — 96,5 тысячы чалавек.

Нагадваем, сёньня абітурыенты здаюць тэсты па беларускай мове, а заўтра - па расейскай і далей па чарговых прадметах.

nn.by/аз